Прыват з Валярынай Куставай «Усё страшна. Толькі не страшна паміраць». Вольга важыць 38 кг пры росце 167 см


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

«Мае сяброўкі Ана і Мія»… Хто яны такія? Анарэксія і Булімія! Ежа можа быць смачнай і карыснай. А можа быць ежа сябрам ці ворагам? Думаеце, марозіва можа забіць? А гэта ўжо не жартачкі. Ежа можа стаць фобіяй. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Анарэксія, або страшна есці».

Што такое анарэксія – празмерная жаданне худнець ці псіхічная залежнасць? Ці магчыма гэта папярэдзіць і як з гэтым жыць? Асабістая трагедая ці чалавечая выключнасць?

Госця студыі – Вольга Міхаленка, якая ўжо 4 гады хварэе на анарэксію.

«Усё страшна: страшныя людзі вакол цябе, страшна, што пра цябе скажуць, што падумаюць, страшна, што будзе з табою, калі з’ясі катлетку. Усё страшна. Толькі не страшна паміраць», – кажа Вольга, якая важыць 38 кг пры росце 167 см.

У самы крытычны момант важыла 33 кг і не магла падняцца з ложка. Хвароба ўзнікла на фоне дэпрэсіі.

Экспертка выдання – псiхатэрапеўт, экспертка па харчовых парушэннях, якая сама ў свой час вылечылася ад іх, Кацярына Глухоўская. А таксама гераіня выдання – дзяўчына Воля, што спрабуе вылечыць булімію.

Вольга Міхаленка

Анарэксія – гэта поўная адсутнасць апетыту, што вядзе да зніжэння вагі цела больш як на 15 % ад ніжняй мяжы нормы. Уяўляе смяротную пагрозу ў выніку знясілення ад парушэння абмену электралітаў. Анарэксія – самая частая прычына смерці сярод усіх псіхічных хваробаў на свеце. Найчасцей хварэюць маладыя жанчыны, але здараецца таксама і ў мужчынаў.

А ці худзелі калісьці вы? Якім рэцэптам варта, а якім небяспечна кіравацца? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары