Лідар Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін спадзяецца, што прэзідэнцкі дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва» паспрыяе і дадасць бізнесоўцам як мінімум аптымізму. Бо пакуль з гэтым праблема.
Паводле апублікаванага на мінулым тыдні даследавання «Індэкс дзелавога аптымізму» 75 % бізнесоўцаў наракаюць на нестабільнасць у эканоміцы і немагчымасць планавання. Фірмы банальна не могуць заключаць дамовы на доўгія тэрміны.
Пра тое, ці чакае дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва» лёс пазабытай адмысловай Дырэктывы № 4, пра «чэрствы хлеб» прадпрымальніка, як беларусам забыць на ўзор швейцарцаў імя прэзідэнта – у поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Уладзімірам Карагіным.