Размова дня Улады цынічна скарысталіся міжнароднай чарнобыльскай дапамогай


У праціўнікаў узвядзення АЭС пад Астраўцом яшчэ не вычарпаныя магчымасці супрацьстаяць гэтаму праекту – «ён можа спыніцца на любой стадыі», перакананы біяэколаг, адзін з заяўнікаў сёлетняга «Чарнобыльскага шляху», сябра Руху «За свабоду» Юрась Меляшкевіч.Тое, што шмат хто з беларусаў гатовы прыняць гэты «д’ябальскі падарунак», Меляшкевіч тлумачыць так, што сапраўды ўзровень страху перад Чарнобылем зменшыўся. Але гэта сталася вынікам інфармацыйнай дэзарыентацыі насельніцтва з боку ўладаў і датычна наступстваў аварыі 30-гадовай даўніны, і наконт перспектывай атамнай энергетыкі ў свеце.Чаму ўлады Беларусі, на думку Юрася Меляшкевіча, «цынічна» скарысталіся міжнароднай чарнобыльскай дапамогай? Ці адаптаваліся перасяленцы з пацярпелых рэгіёнаў да жыцця на новых месцах?Падрабязней – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.

Каментары