Гарачы каментар «Украінцы навучыліся не панікаваць». Бабакова пра эфект Данбасу


Апошнія некалькі дзён у Аўдзееўцы працягваюцца найбольш зацятыя за апошні час баі ўкраінскіх вайскоўцах і прарасейскіх баевікоў. Пра найважнейшую праблему Данбасу для Еўропы і галоўны эфект вайны для ўкраінцаў у эфіры «Белсату» разважае журналістка Алена Бабакова.

Ні Францыя, ні Нямеччына не спадзяваліся, што гэты канфлікт удасца ўрэгуляваць у Менску. Бо адзін з бакоў – Расейская Федэрацыя – не хоча зрабіць тое, што прадпісвае міжнароднае права.

Назіральнікі АБСЕ настолькі сябе дыскрэдытавалі, што сталі ў Кіеве героямі папулярных анекдотаў: напрыклад, «Шыльда на аптэцы «Зніжка на оптыку – 10 %, для назіральнікаў АБСЕ – 80 %».

Расея шмат чаму навучыла Еўропу ў апошнія гады.

Для Захада найвялікшая праблема Крыму і Данбасу – тое, што ў пасляваеннай Еўропе адна з дзяржаваў перакроіла межы, на якія яна раней пагадзілася, не лічыць гэта нічым ганебным. Для Еўропы галоўная праблема – гэтая, а не разбураная інфраструктура або палонныя: ува Украіне здарыўся прэцэдэнт, які можа паўтарыцца.

Расея цяпер уяўляе пагрозу не толькі праз тое, што яна можа захапіць тэрыторыю нейкай памежнай з ёй краіны. Яна ўяўляе пагрозу ў віртуальнай прасторы: праз хакерскія атакі.

Тое, што Расею трэба стрымліваць, для ліберальных заходніх палітыкаў становіцца ўсё больш і больш відавочным.

Каментары