Украінская журналістка: Магчыма, беларусам навязваюць культ Леніна


100 гадоў рэвалюцыі. Беларусь калі не святкуе, то прынамсі выходная. Камуністы шпацыравалі з партрэтамі Леніна і Сталіна ў Менску. Стаяць рознага кшталту помнікі правадыру ледзь не ў кожным горадзе. Зусім па-іншаму справы выглядаюць ва Украіне. Там дзеіць закон пра дэкамунізацыю.

А гэты закон азначае ліквідацыю ідэалагічнае спадчыны савецкага часу. За тры гады дэкамунізацыі ў нашых паўднёвых суседзяў пераназваныя 32 гарады, 25 раёнаў, агулам – каля тысячы паселішчаў. Апроч таго, больш за 1300 помнікаў Леніну былі знесеныя. І гэта яшчэ не канец справы. Таксама вядзецца праца ў развіцці нацыянальных вартасцяў, якія маюць дамінаваць на фоне мінулага, што знікае.

«Прайшло ўсяго два з паловай гады з пачатку дзеяння закону аб дэкамунізацыі. Ён быў жорсткі. Ад пяці да дзесяці гадоў можна атрымаць за яго парушэнне. Насамрэч гэта ўмоўнасць, яшчэ нікога не пакаралі. Але гэта трымае ў рамках», – кажа журналістка force-news.com Алена Саладоўнікава.

Журналістка не падтрымлівае знос памятнікаў. Яна лічыць, што рэшткі Ленінаў, Шчорсаў ды іншых сабраць у музей.

«Для мяне загадка, чаму ў вас дагэтуль падтрымліваюць культ Леніна», – кажа журналістка.

Яна кажа, што трэба зносіць Леніна ў галаве.

«Магчыма, беларусам навязваюць культ Леніна», – кажа Алена Саладоўнікава.

Поўную размову глядзіце ў «Гарачым каментары»