Удзельніца «Маці-328»: Трымаемся, бо за нашымі плячамі 16 тысяч асобаў


Адна з удзельніц руху «Маці-328» распавяла пра настрой сярод жанчын, якія трымаюць галадоўку.

У 2009-м годзе Лукашэнка адмысловым указам памілаваў двух жыхароў Гомельшчыны, якія спачатку сякерамі забілі аднавяскоўца, да якога адчувалі непрыязнасць, а затым спалілі яго цела. Тады кіраўнік дзяржавы сказаў старшыні Вярхоўнага суда Валянціну Сукалу: маўляў, не вялікі чалавек загінуў – адпусціце забойцаў. Ну а вось сёння Лукашэнка з Сукалам абмеркавалі галадоўку «Маці-328». Паводле вынікаў абмеркавання, старшыня Вярхоўнага суда адзначыў, што бестэрміновая галадоўка – гэта недапушчальны ціск і ўмяшальніцтва ў правасуддзе. І з жанчынамі, якія змагаюцца за сваіх сваякоў, асуджаных па наркатычных артыкулах, Лукашэнка гэтак і не сустрэўся.

У «Гарачым каментары» – Марына з Пухавіцкага раёну, якая разам з іншымі жанчынамі трымае галадоўку. У эфіры нашага тэлеканалу яна распавяла:

«Сёння ўжо галадаем дванаццатыя содні. Вядома, гэта ўжо адбіваецца на здароўі: з’явілася слабасць, галавакружэнне і млоснасць. Але тым не менш мы стараемся старацца, таму што за нашымі плячамі не чалавек, а 16 тысячаў (столькі асобаў адбываюць пакаранне па «наркатычным» артыкуле»).