Агляд падзеяў культуры У Вільні тэатральнай пастаноўкай адзначылі дзень народзінаў Францішка Аляхновіча


134-ую гадавіну з дня нараджэння Францішка Аляхновіча віцебскі Коласаўскі тэатр адзначае ў Вільні. Артысты прывезлі ў горад, дзе і нарадзіўся, і пахаваны першы загадчык літаратурнай часткі віцебскага тэатру, спектакль «Цень думкі нашай» паводле матываў ягонай драмы «Цені».

«Наш спектакль мае вялікае значэнне не толькі ў мастацкім плане, але і менавіта ў плане аднаўлення Аляхновіча як асобы для Беларусі», – мяркуе кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Коласаўскага тэатру Алесь Замкоўскі.

Францішак Аляхновіч, драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, ён адзін з першых трапіў у жорнаў сталінскіх рэпрэсіяў у 1927 годзе. Коласаўцы наведалі могілкі Росы, дзе пахаваны Францішак Аляхновіч, а ў Доме нацыянальных згуртаванняў паказалі спектакль Ніны Обухавай «Цень думкі нашай». Прэмʼера спектаклю адбылася год таму, але паказ у Вільні – першы выхад твору за сцены Коласаўскага тэатру.

Іншыя тэмы:

Штогадовыя Дні франкафоніі распачаліся ў Менску.
Новая выстава ў прыватным музеі гарадскога побыту ў Горадні – музычныя інструменты і прылады.

Чытайце таксама:

Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук, belsat.eu

Каментары