Беларусь была і застаецца важным партнёрам для Таджыкістана, казаў падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік Таджыкістану Эмамалі Рахмон. Але за гэтымі завярэннямі ў партнёрстве стаіць даволі сціплы таваразварот. Ці ёсць у двух краінаў патэнцыял для росту гандлёвых дачыненняў?
Каментуе адмыслоўца ў нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін.
«Калі ўзяць дзве нашыя эканамічныя сістэмы, кожная з якіх сама па сабе не нясе вялікага патэнцыялу росту, то спалучыўшы іх мы наўрад ці атрымаем нешта станоўчае».
У Лукашэнкі і Рахмона шмат агульнага, адзначае госць праграмы.
«І ў сістэме кіравання, і ў кіраванні краіна, і ў памкненні ўзяць усё пад кантроль, у першую чаргу эканоміку».
Для Таджыкістану важна далучыцца да Еўразійскага саюзу, бо гэта дасць таджыкскім мігрантам роўныя магчымасці ў той жа Маскве, кажа Яўген Красулін.