«Хай так TV» пакажа, як здымалі навагодні відэазварот Лукашэнкі, падвядзе вынікі 2020 года, а нашыя вядомыя сябры павіншуюць беларусаў з Новым годам. А яшчэ вы даведаецеся, ці пратрымаецца да 1 студзеня Дзед… Мароз.
Глядзіце ў новым выпуску:
- Навагодні зварот Лукашэнкі: «красаўцы», расчараванні, крэветкі і мэйн-куны
- Беларуская зборная па футболе выйшла на сусветны ўзровень
- Прыгоды беларускага Дзеда Мароза
- Віншаванні ад сяброў «Хай так TV»: Андруся Такінданга, Іллі Сільчукова, Алены Гіранок, Ганны Севярынец, Глеба Лабадзенкі, Кацярыны Ваданосавай, Віталя Новікава, Мікіты Найдзёнава, Міколы Хадасевіча і Паўла Аракеляна
- Беларусы нанова адкрылі Беларусь
- Арыстакратычная бледнасць пра 2020 год
- «Дажымкі» замест «Дажынак»
- У трэндзе бел-чырвона-белы колер
- Беларус года
- Снягурачка: прыйшоў мой час
- Святочная песня: Каб збылося, што хочам даўно, загадаем жаданне адно
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: kremlin.ru