Расея займае трэцяе месца ў свеце паводле ліку новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Горш сітуацыя выглядае толькі ў Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы і Нігерыі.
«Праз недахоп сродкаў не больш за 40 % расейцаў атрымліваюць магчымасць лячыцца», – кажа госць праграмы «Гарачы каментар» расейскі журналіст Раман Перл.
Паводле журналіста, у барацьбе з ВІЧ расейскія чыноўнікі робяць стаўку не на прапаганду кантрацэпцыі, а на «сямейныя вартасці» і «духоўнасць».
Больш у відэаматэрыяле!