У Менску разыгралі $ 1 млн


Беларускі бюджэт ізноў не далічыўся вялікае сумы. Не менш за $ 20-25 млн сышло на правядзенне лёгкаатлетычнага матчу паміж зборнымі ЗША і Еўропы. Толькі на прызы сышло каля $ 1 млн.

Ці працуюць гэтыя грошы на паляпшэнне іміджу Беларусі? І ці можа спорт высокіх дасягненняў стацца арыенцірам і «нацыянальнай адметнасцю»? У «Размове ProContra» з вядоўцамі Святланаю Калінкінай і Уладзімірам Мацкевічам разважае спартовы аглядальнік Барыс Тасман. Госць праграмы зазначыў, што Беларусь дзеіць, як калісьці дзеялі СССР, ГДР, Куба.

«Тыя краіны, якія шмат укладваюць у развіццё вялікага спорту, у тое, каб заваяваць вялікую колькасць алімпійскіх медалёў, медалёў чэмпіянатаў свету і Еўропы, у іх не суадносіцца гэта з эканамічным развіццём, гэта не суадносіцца з дабрабытам насельніцтва. Спорт узводзіцца ў нейкі абсалют, у пэўную шырму», – выказаўся Барыс Тасман.

Чаму спорт – гэта галіна вытворчасці чэмпіёнаў і чаго каштавала перамога для алімпійскай чэмпіёнкі Юліі Несцярэнкі? Пра гэта ды іншае – у «Размове ProContra» з вядоўцамі Святланаю Калінкінай і Уладзімірам Мацкевічам ды спартовым аглядальнікам Барысам Тасманам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.



Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.