Агляд падзеяў культуры У менскай царкве прайшла інтэлектуальная гульня «Скарына-кўіз»


Асобу Скарыны разгадваюць у юбілейны год не толькі тэатралы.

«Якую біблейную кнігу Францішак Скарына надрукаваў першай?» або «Як звалі жонку асветніка?» – вось, бадай, самыя простыя пытанні кўізу. Гульня вымагае пагружэння ў дзейнасць першадрукара, школьных ведаў будзе малавата. Біяграфія Скарыны поўніцца загадкамі, але, складаючы пытанні, арганізатары засяродзіліся на дакладных фактах, каб пазбегчы спрэчак, кажа арганізатарка Ганна Станіславенка:

«Гэта і пытанні аб ягонай лекарскай справе па гарадах, у якіх ён бываў, а ён быў шмат дзе. Гэта і асобныя пытанні пра кнігадрукаванне, пра розныя тэхнікі. Гэта і пытанні пра ягоных спадкаемцаў, а таксама пра перакладчыкаў Бібліі».

У сталічнай гульні пра Скарыну ўдзельнічалі ажно дванаццаць камандаў, часам – з дзецьмі. Што паклікала іх да ўдзелу?

«Я інжынер з адукацыі, не філолаг нейкі, але цікаўлюся Скарынам, дзецям распавядаю пра яго ў нядзельнай школе, бо там выкладаю».

«Я экскурсавод паводле сваёй дзейнасці, таму натуральна, што некаторыя дадзеныя я выкарыстоўваю таксама».

«Мы прыйшлі разам усёй сямʼёй, вырашылі стварыць такую каманду. Можа, мы не супердасведчаныя ў пытаннях Францыска Скарыны, але прыйшлі праверыць сябе».

«Ехала сюды, чытала «Вікіпедыю», некаторыя пытанні я сёння прачытала, і добра замацаваць гэтыя веды».

Бліжэйшым часам стваральнікі «Скарына-вечарынаў» плануюць прывезці кўіз пра першадрукара і ў іншыя гарады Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У астрозе няма wi-fi. Гомельцы пабачылі Скарыну з мабільнікам
Як у адну дуду заграць у гонар Як Каралеўскай Высокасці?
«Ён жа Гоша». Аляксей Баталаў пайшоў з жыцця ў Маскве
Мазаіка з 31 тысячы марак

Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Каментары