У Канах прэзентавалі новы фільм Копалы – «Фатальная спакуса»


Сёння на Канскім фестывалі прайшла прэмʼера новай стужкі Саўфіі Копалы.

Галоўныя ролі выканалі Нікоўл Кідмэн, Эл Фэнінг ды Кірстэн Данст – для апошняй гэта ўжо трэцяя супольная праца з рэжысёркаю. Спакойнае памяркоўнае жыццё трох бландынак у жаночым пансіёне парушае паранены янкі, якога грае Колін Фэрэл. Бяскрыўдная дапамога перакульвае ідэальны свет жанчын дагары нагамі, і пачуцці, што доўга хаваліся, выходзяць на паверхню. Змрочная драма знятая паводле гатычнага раману Томаса Калінэна.

Рэзананс яшчэ да прэмʼеры кіно запэўніў не толькі зорны склад, але і той факт, што Саўфія Копала здымае кіно рэдка. Сусветная прэмʼера «Фатальнай спакусы» адбудзецца 23-га чэрвеня.

Марына Вашкевіч, «Белсат»