Наймагутнейшы эканамічны рост за апошнія восем гадоў. Па выніках першых двух месяцаў года валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся больш, чым на пяць з паловай адсотка.
Апошні раз такі рост на пачатку года мы назіралі ў 2011-м – напярэдадні абвальнай дэвальвацыі. А ў чым сакрэт беларускага эканамічнага цуду сёлета, ці надоўга ён і як гэта адаб’ецца на беларусах?
Пра гэта ў праграме «Давайце разбірацца» разважаюць аналітык BusinessForecast.by Аляксандр Муха, старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб і старшыня Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Бухвостаў.