«У Беларусі дзяўчаты больш душэўныя, чым у Расеі». Прыгоды пікапера ў менскім клубе


Жыхар Санкт-Пецярбургу Святаслаў любіць Менск. Ён прыязджае сюды, каб бавіць час з беларускімі дзеўчынамі.

Свят пераконвае нас, што не выключае: можа ў Менску ён сустрэне тую адзіную, з якой захоча звязаць жыццё. Ахвочых шмат. «Літаральна на ілбе напісана “тэрміновы распродаж”», – каментуе госць паводзіны некаторых наведніц начнога клубу.

«Няма мужчын, якіх цікавіць толькі секс. Ёсць дзяўчаты, якія апрача сексу нічога прапанаваць не могуць», – лічыць Святаслаў. Чым скончацца начныя прыгоды пецярбуржца ў Менску? Глядзіце сюжэт з праграмы «Людскія справы» (відэа вышэй).

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы. Спраўдзіць праграму перадач «Белсату» на тыдзень можна тут.