Людскія справы У аграгарадок прыехаў дабрадзей са Швейцарыі


Аграгарадок Дзярэчын на Гарадзеншчыне – былое ўладанне магнатаў Сапегаў. І ў ХХІ ст. жанчына жыла тут без святла і цяпла.

А дапамог ёй Алесь Сапега са Швейцарыі, які пабачыў пра яе рэпартаж на «Белсаце». Ён часта бывае ў Беларусі і гэтым разам вырашыў з’ездзіць да сваёй падапечнай – Наталлi Мiхно.

Пасля таго, як у Наталлі адабралі дзяцей, амаль увесь ейны заробак з калгасу iдзе на алiменты дзяржаве. За няплату камунальных паслугаў Наталлі 6 год таму адключылі электрычнасць. Алесь Сапега аплаціў ейныя пазыкі, і ёй ужо вярнулі святло ў хату, прывезлi дроваў і збіраюцца мяняць вокны. Наталля Міхно сустрэла яго з падзякамі і слязьмі на вачах. Жанчына кажа, што ў ейным жыцці з’явіўся сэнс і яна стала адчуваць сябе чалавекам. Цяпер яна хоча вярнуць дзяцей.

«Я не змагу падтрымліваць яе ўсё жыццё і можа ў наступную зіму ў яе будуць тыя ж праблемы, але гэтым разам мы паспрабавалі зрабіць яе жыццё лепш» – тлумачыць свой учынак Алесь Сапега.

Госці ў студыі «Людскіх справаў» Іван Вядзенін, стваральнік краўдфандынгавай пляцоўкі «Talaka», і Андрэй Стрыжак, аўтар праектаў грамадскіх ініцыятываў і адзін з каардынатараў by_help – грамадскай кампаніі, якая летась сабрала больш за $ 55 тыс. для рэпрэсаваных беларусаў. Разам з аўтарам праграмы Алесем Залеўскім яны разважаюць над тым, ці з дапамогай ахвярных беларусаў і сучасных тэхналогіяў мы зможам збудаваць новую Беларускую Народную Рэспубліку.

Поўнае выданне праграмы «Людскія справы» глядзіце тут:

«Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» , а таксама онлайн на нашай старонцы.

Пішыце нам у Facebook, Vk ды Одноклассники. Будзьце разам з намі ў суполках у Instagram. Самае цікавае чытайце ў канале Telegram.

Каментары