Гарачы каментар У аэрапорце пад Парыжам з’явіўся кантроль і вялізныя чэргі


«Фантазія тэрарыстаў не мае межаў». Заявіў прэм’ер Францыі Мануэл Вальс і папярэдзіў, што варта рыхтавацца да любога магчымага тэракту, нават з ужываннем хімічнай зброі. Сёння французскі парламент узгадніў законапраект, які працягнуў рэжым надзвычайнага становішча на тры месяцы.Тым часам пракуратура Парыжу пацвердзіла смерць меркаванага арганізатара парыжскіх тэрактаў Абдэльхаміда Абаауда.Яго апазналі сярод загінулых падчас спецаперацыі ў парыжскім раёне Сэн-Дэні ў сераду.АбааУд – бельгіец мараканскага паходжання, які два гады таму далучыўся да экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».Паводле інфармацыі пракуратуры Парыжу, аперацыя ў Сэн-Дэні дазволіла перадухіліць як мінімум яшчэ адзін буйны тэракт. Мяркуецца, што мішэнню тэрарыстаў мог стаць парыжскі квартал Дэфанс ці аэрапорт. Каментуе кіраўнік рэдакцыі інфармацыі «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.

Каментары