Відзьмо-невідзьмо Тына Гуо – прэтэндэнт на прыз Grammy


У новым кліпе віяланчэлістка шукае пакемона.

Тына Гуо нарадзілася ў Кітаі, у Шанхаі, але з 5-ці гадоў жыве ў ЗША і працуе з самымі вядомымі галівудскімі кампазітарамі. Яшчэ ў 2008-м яна выступала на сцэне «Grammy» разам з гуртом Foo Fighters. Цяпер ператварылася ў самастойную зорку.

«Мяне сапраўды захапіла гульня ў пакемона, – кажа Гуо. – Усё дайшло да таго, што я шукала пакемонаў усюды. Нават, не магла спакойна падʼесці ці ўпэўнена вадзіць аўто. Урэшце, я была вымушаная выдаліць гэты дадатак са свайго тэлефона. Кліп з кампазіцыяй «Пакемон» зрабіўся сімвалам майго вызвалення».

Гуо кажа, што сёлета яна шмат працуе над музыкай для фільмаў – апошняй сталі кампазіцыі для фільмаў «Жанчына-цуд» і «Піраты Карыбскага мора 5». Фільмы – неўзабаве ў пракаце.

Сяргей Філімонаў

Тэгі: 
Каментары