«Цягнік-тэатр»


У 18 стагоддзі фаварыт Кацярыны ІІ Рыгор Пацёмкін ствараў для расейскай імператрыцы ілюзію дабрабыту ў краіне, закрываючы разбураныя хаты ўздоўж дарогі дэкарацыямі. Пажартаваць такім чынам сёння вырашылі немцы.

Яны зладзілі цэлае «пацёмкінскае» шоу для гледачоў, якія едуць у цягніку. Ім паказваюць тое, што нагадвае пра «пацёмкінскія вёскі».

Нямецкая прэса называе праект «Цягніком-тэатрам». Цягнік пераадольвае адлегласць у 30 кіламетраў, людзі глядзяць у вокны, а там, за вокнамі, пры любым надвор’і, адбываецца штосьці дзіўнаватае, рознае. Вырастаюць штучныя вёскі, дрэвы, можна назіраць за недарэчнымі сцэнкамі. У стварэнні забаўляльных падманаў бярэ ўдзел вялікая колькасць актораў.

Падрабязней у рубрыцы «Жарт моманту»