Вяскоўцы Цуд: сотні людзей выратаваліся ад смерці


Праграма «Вяскоўцы» наведала паселішча на ўскраіне Белавежскай пушчы, дзе ў часы Другой сусветнай вайны мелася адбыцца жудасная трагедыя: да смерці былі прысуджаныя ўсе дарослыя жыхары вёскі.

Выратаванне ад гібелі для некалькіх сотняў чалавек прыйшло нечакана: нямецкаму лётчыку-афіцэру ў небе з’явілася Багародзіца і папрасіла выратаваць людзей. Дагэтуль мясцовыя жыхары ўзгадваюць тыя падзеі і дзякуюць Божай Маці. Пра незвычайнае, містычнае здарэнне, якое да сённяшняга часу адгукаецца рэхам з мінуўшчыны, распавядзе прэмʼернае выданне праграмы «Вяскоўцы».

Каментары