Размова дня Ці здольная Адміністрацыя прэзідэнта здзьмуць штаты?


Пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду кіраўніка дзяржавы, першы кіраўнік Адміністрацыі прэхідэнта Леанід Сініцын у інтэрвю Святлане Калінкінай казаў, што Адміністрацыя не будзе вялікай – максімум 100 чалавек.

Праз 23 гады ў Адміністрацыі загаварылі пра намер вярнуцца да таго, з чаго пачыналі.

Акадэмічны дырэктар Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA Зміцер Маркушэўскі кажа, што «магчыма, гэта і прызнанне памылкі што тычыцца раздзьмухвання штатаў».

Ён называе чатыры прынцыпы добрага дзяржаўнага кіравання: «Гэта – легітымнасць, празрыстасць, адказнасць і стратэгія».

Але ці не зусім гэтым ва ўладаў Беларусі праблемы?

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

Каментары