Размова дня Ці з’явіцца прарасейская графіці-прапаганда на вуліцах Менску?


У Беларусі паціху паўстае сацыяльна арыентаваны стрыт-арт. Кіраўнік мастацкага праекта Signal Алег Ларычаў каментуе рэзананснае з’яўленне апошнімі тыднямі на сценах сталічных будынкаў выяваў топавых чыноўнікаў з апісаннем іхных «заслугаў» перад народам.

Выявы замалёўваюцца, але да крымінальных справаў па прыкладзе пераследу за накідванне пятлі на помнік гарадавому не даходзіць. Што праўда, таго самага Ларычава нядаўна збілі невядомыя, а таксама ён атрымаў штраф нібыта за датычнасць да скандальнага дамалявання калючага дроту на графіці, прысвечаным беларуска-расейскаму сяброўству.

Алег Ларычаў кажа, што стрытартаўская супольнасць Беларусі ліберальная і дэмакратычная, а таксама не прарасейская і не імперская.

Але «у Расеі цяпер актыўна развіваюцца заказныя роспісы прапагандысцкага кшталту, калі заказчыкам выступаюць прапуцінскія арганізацыі, а выканаўцамі – людзі, для якіх гэта проста афармляльная праца за грошы». Арт-менеджар кажа, што гэтая «небяспечная тэндэнцыя прыйшла з гэтым муралам «Масква-Менск» і ў Беларусь. Яго рабіла тая самая фірма, якая займаецца прапагандысцкім роспісам у Расеі».

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

Каментары