Гарачы каментар Ці варта чакаць сюрпызаў ад новага прэзідэнта Францыі?


Эманюэль Макрон выйграў прэзідэнцкую гонку, набраўшы больш за 66 % галасоў – супраць амаль 34-ох у лідаркі «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн.

Ужо бліжэйшымі днямі адбудзецца інаўгурацыя новага прэзідэнта. І адпачываць няма калі. У чэрвені яшчэ больш важныя – парламенцкія выбары. А таму для Эманюэля Макрона барацьба за ўладу толькі пачынаецца. І Францыя, і Еўразвяз, а таксама іншыя краіны маюць да Макрона важныя пытанні: што будзе далей з унутранай і замежнаю палітыкаю? Некаторыя эксперты кажуць, што палітык перамог крыху авансам, а эксперты называюць французскага лідара «ніякім».

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у эфіры «Белсату» каментуе журналістка Анастасія Кірыленка.

Больш у відэаматэрыяле!

Каментары