Ці смяюцца ў школе з дзяцей, якія размаўляюць па-беларуску? + апытанка з Менску


21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтае нагоды «Белсат» паразмаўляў з адным з лідараў «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі» Віталём Рымашэўскім і ягонаю дачкой, якая вучыцца ў беларускамоўнай гімназіі.

«На жаль, нават у нашай гімназіі ў класе толькі два або тры вучні, якія свабодна камунікуюць па-беларуску. На перапынках дзеці ў асноўным размаўляюць па-расейску. Такая сітуацыя паўсюль па ўсёй краіне», – распавядае госць праграмы «Гарачы каментар».

Паводле палітыка, вырашыць праблему з беларускаю моваю можна вельмі проста. Як?

Глядзіце відэа!