Ці паўстане кангрэс недармаедаў у Менску?


«Позвы для «дармаедаў» у адміністрацыі прэзідэнта – прынёс Павел Севярынец на Карла Маркса 38. Адзін з лідараў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» перадаў чыноўнікам і скрыншоты з акаўнту «Белсату» у «Аднакласніках», дзе свой пратэст супраць дэкрэту ад сацыяльным утрыманстве выказалі 180 тысяч карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

Масавая незадаволенасць людзей дзеяннямі чыноўнікаў – гэта падстава для таго, каб саступіць уладу іншым, лічаць прадстаўнікі партыі БХД. А таму ў Адміністрацыю прэзідэнта яны таксама перадалі патрабаванне аб адстаўцы Лукашэнкі, усёй ягонай адміністрацыі, і ўраду.

У эфіры праграмы «Гарачы каментар» Павел Севярынец распавёў пра план барацьбы з непапулярным дэкрэтам кіраўніка Беларусі.

Больш у відэаматэрыяле!

«Запрашаем беларусаў на акцыі 17 лютага і 15 сакавіка патрабаваць не толькі адмены дэкрэту, але і адстаўкі дармаедаў, што сядзяць у Адміністрацыі прэзідэнта», – заклікае Павал Севярынец.