Беларускія школьнікі: савецкія людзі, «расейцы са знакам якасці» ці патэнцыйныя эмігранты?


«У нашае сістэмы няма мэты», – кажа пра сярэднюю адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь намеснік старшыні Таварыства беларускае школы Тамара Мацкевіч. – Можа мы савецкага чалавека рыхтуем? Можа, беларуса? А можа рускага са знакам якасці? А можа патэнцыйнага эмігранта?».

Якія якасці трэба выхаваць бацькам у сваім дзіцяці, каб ён стаў паспяховым не ў індустрыйным, а ў інфармацыйным грамадстве, а таксама адказы на іншыя пытанні сучаснае школьнае адукацыі – у новым выданні праграмы «Людскія справы».