Форум (ток-шоу) Ці хапіла б у Расеі грошай, каб акупаваць Беларусь? І ці ваявала б наша войска з расейскім?


Расейскія прапагандысты, што заязджаюць у Менск з гастролямі, дазваляюць сабе публічныя выказванні, быццам бальшыня беларускіх вайскоўцаў ды праваахоўнікаў насамрэч спадзяюцца на аб’яднанне Беларусі і Расеі ды мараць служыць у войску гэтай вялікай Расеі. Ці так гэта?

На жаль, некаторыя асобныя назіранні і факты сведчаць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі праявіцца магутная пятая калона, якая падмацуе агрэсіўныя дзеянні звонку.

Стварэнне вайсковых камісіяў Беларускага нацыянальнага кангрэсу мае на мэце ўмацаваць нацыянальны кампанент беларускага войска, а таксама наладзіць шчыльны кантроль над працэсамі, што там адбываюцца. Ці будзе плён ад гэтае працы? Улады дэманструюць абыякавасць, не разумеючы, што нават сваім бяздзеяннем пілуюць сук, на якім сядзяць.

Каментары