Ці дапаможа Балонскі працэс беларускай вышэйшай адукацыі?


Па даступнасці адукацыі Беларусь адна з найлепшых у свеце. Колькасць студэнтаў у адпаведнасці да колькасць насельніцтва ў адпаведных узроставых катэгорыях складае больш за 91 % – больш толькі ў Паўднёвай Карэі, ЗША ды Фінляндыі, але гэтая колькасць не пераходзіць у якасць.Пад гучнаю назваю «спецыялісты» нашыя ВНУ штампуюць часам невукаў. Ды ці можа быць інакш, калі, да прыкладу, 40 % абітурыентаў не могуць атрымаць па матэматыцы 15 балаў са 100, але ўсё роўна трапляюць у ВНУ, бо школу заканчваюць менш вучняў, як трэба набраць студэнтаў. Гэтак у ВНУ трапляе, хто хоча, амаль незалежна ад узроўню ведаў. Падчас самога навучання таксама напругі амаль няма – савецкія навучальныя праграмы падфарбоўваюць ды зноў даюць студэнтам. Праз гэта нават студэнты профільных ВНУ не могуць адказаць нават на элементарныя пытанні.Пасля заканчэння вучэльні былыя студэнты могуць уладкавацца з беларускім дыпломам толькі ў Беларусі. У Еўразвязе спецыялісты такога ўзроўню непатрэбныя. Затое нашая адукацыя запатрабаваная ў такіх краінах як Таджыкістан і Туркменістан.Так і атрымліваецца: адукацыя сучасная, але па савецкіх мерках, канкурэнтаздольная, але толькі ў межах краін былога СССР, беларуская, але не адпавядае патрэбам беларускай эканомікі ды грамадства. Дык, можа, гэта дэфолт сістэмы адукацыі? Ці дапаможа Беларусі пераадолець праблемы ў сферы адукацыі Балонскі працэс?МЯ, belsat.eu