Гэта ўжо шосты тэлесерыял з вядомай франшызы «Зорны шлях».
Арыгінальны серыял распачаўся паўстагоддзя таму. Затым сюжэты «Зорнага шляху» не сыходзілі з тэлеэкрану з 87-га да 2005-га. Цяпер жа пастанавілі здымаць тыя касмічныя прыгоды для тэлебачання зноў. Фаны і заўзятары «Стар трэка» ёсць ва ўсіх пакаленнях.
Упершыню «Стар трэк» дэманструецца на платным сэрвісе тэлеканалу СBS па нядзелях. Ва ўсім свеце яго можна глядзець на Netflix.
Падрабязнасці ў сюжэце.