Аўтаспынам па Беларусі Таямніца Рагвалодава камня, які войскі Напалеона падпалілі, а саветы ўзарвалі


Рагвалодаў камень быў адным з гэтак званых Барысавых камянёў. Некалі гэтыя валуны на нашую зямлю прынёс ледавік, і да прыняцця хрысціянства яны лічыліся паганскімі святынямі.

У XII ст. на загад полацкага князя Барыса Усяслававіча на валуне быў высечаны крыж і надпіс: «Господи, помози рабу своему Рогволоду, сыну Борисову». Народ шмат стагоддзяў шанаваў камень. Яшчэ на пачатку ХІХ ст. над ім была пабудаваная царква, а вада з мясцовай крыніцы лічылася святой. На пачатку 1930-х гг. царкву разабралі ды перавезлі. І ўрэшце, у 1936-м валун узарвалі на друз, каб пабудаваць шашу Менск–Масква.

Рагвалодаў камень ляжаў ля сучаснай вёскі Дзятлава Аршанскага раёну, куды мы і накіруемся на пошукі яго рэштак. Бо ёсць сведчанні, што кавалкі валуна трапілі ў падмуркі дамоў навакольных вёсак. На другі дзень вандроўкі мы выправімся да аршанскага мастака Барыса Іванова, які прамяняў гарадскую мітусню на ціхае жыццё ў маляўнічай вёсцы Заазёрная на Лепельшчыне.

Каментары