Пратэставыя настроі набіраюць моцы, рыхтуюцца новыя вулічныя акцыі.
А Аляксандр Лукашэнка ўжо амаль тыдзень у Сочы. Пра пазітыўныя вынікі ад паездкі нічога не вядома. А вось тое, што вядома дакладна, – заробкі за студзень упалі больш як на Br 80.
Сярэдні заробак за мінулы месяц склаў у пераліку на амерыканскую валюту паводле курсу Нацыянальнага банку $ 370. У снежні быў $ 408.
Бальшыня беларусаў кажа пра тое, што толькі мараць пра такія заробкі. Таму акцыі абураных грамадзянаў, што пачаліся як супрацьстаянне дэкрэту аб гэтак званым дармаедстве, зрабіліся пратэстамі супраць улады і сістэмы.
«На пл. Перамогі, дзе ў нядзелю адбудзецца сустрэча дармаедаў, рыхтуецца свята масленіцы. Нягледзячы на дрэнны прагноз надворʼя, на гэтае свята загадалі прыйсці нават школьнікам», – распавяла ў праграме «Гарачы каментар» актывістка Таццяна Севярынец.
Паводле грамадскай актывісткі, дэкрэт № 3 супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным стандартам правоў чалавека.
«Людзі могуць жыць без паліклінікаў ды школаў, але калі ўлада нахабна лезе ў іхныя кішэні і прыніжаюць іхную годнасць… Тут ужо людзі пачынаюць прачынацца», – кажа актывістка.
Больш у відэаматэрыяле!