«Амаральны аўтарытэт» Лукашэнкі


З прыходам да ўлады Лукашэнкі «у грамадстве запанаваў амаральны аўтарытэт», кажа публіцыст Сяргей Дубавец.

На яго перакананне, маральны аўтарытэт не можа супрацьстаяць амаральнаму, асабліва ў палітыцы: «Той самы Пазняк са сваёй маральнасцю ніколі не пераможа «амарала» Лукашэнку».

Падрабязней пра маральных аўтарытэтаў у незалежнай Беларусі, пра тое, чаму спрэчкі вакол святкавання стагоддзя БНР неістотныя пры пагрозе наступу «рускага свету» – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Сяргеем Дубаўцом.