Валянціна Вальжэвіч з вёскі Крылава ўжо некалькі год змагаецца за права карыстацца дарогай, якая па ўсіх дакументах была ў агульным карыстанні. Але чамусьці дарогу перадалі ў прыватную ўласнасць, і нават па суду не хочуць адмяняць рашэнне. Спадарыня Валянціна лічыць, што такое рашэнне было прынятае, бо сусед – не просты чалавек, а былы дырэктар рынка Ждановічы.
Як змагацца за свае правы, калі закон на вашым баку, але вы ўсе адно адчуваеце незаконнасць – распавядаем у праграме «Асабісты капітал».
Агульная плошча паляўнічае гаспадаркі «Белая сцяжынка» больш за сто гектараў, тут жывуць казулі, алені, ласі, дзікі, птушкі. Агулам за сезон у гаспадарцы адстрэльваюць каля двухсот пяцідзесяці буйных жывёлінаў.Паводле статыстыкі, найчасцей паляваннем займаюцца тыя, каму споўнілася трыццаць-сорак гадоў. Едуць у лес пастраляць і беларусы, і замежнікі.
Ці можа быць бізнес на паляванні выгаднай справай, колькі выдаткоўвае на свае хобі сучасны паляўнічы і як прывабіць кліентаў са стрэльбаю распавядаюць героі рубрыкі «Сакрэт фірмы».
Вінілы, выдадзеныя накладам да ста асобнікаў, праз дзесяць гадоў могуць падаражэць у сто разоў, не такія рэдкія – у дзесяць. Парцаляна з лімітаванай калекцыі нават савецкіх часоў можа каштаваць каля двухсот долараў. А ў калекцыі беларуса Андрэя Мялешкі ёсць маркі, кожная з якіх каштуе дзве з паловаю тысячы еўра. Перабярыце бабуліна гарышча – можа быць, там схаваны сапраўдны клад.