Людскія справы Страшна жыць: чарговы жудасны выпадак у слонімскай міліцыі


Жыхарка Слоніма Юлія распавяла здымачнай групе «Людскіх справаў» пра жахлівы выпадак, які здарыўся з яе братам Сашам.

Малады мужчына адпачываў у гасцях у сваіх сяброў і пасля вяртаўся вечарам дадому. Ужо ля дзвярэй уласнае кватэры Сашу раптам схапіла мiлiцыя. Пра гэта паведаміла па тэлефоне яго жонка. Юлія распавядае, што адразу выбегла на вуліцу і падбегла да мiлiцэйскай машыны, дзе пабачыла брата – той быў яшчэ без слядоў збiцця. Але на наступны дзень жанчына прыехала да брата ў РАУС і калі пабачыла яго, была проста шакавана.

«У яго быў пабіты твар, счосана вобласць ад губы да носа і пабітыя губы. На запясцях былі сінія кругі ад кайданкоў. Я запытала: цябе білі?. На што ён адказаў: так, мяне білі, але я толкам нічога не памятаю», – распавядае жахлівы падрабязнасці Юлія.

Гэта другі гучны выпадак збіцця ў Слоніме за апошнія паўгода. 31 жніўня 2017 года пад міліцэйскі дручок трапіўся іншы жыхар гэтага райцэнтру, Уладзімір Яфімчык. Ён дагэтуль змагаецца за справядлівасць.

Аляксандр таксама збіраўся распавесцi пра здарэнне i прадэманстраваць свежыя пабоi, але ў апошнi момант адмовіўся. «Нiчога ты нiкому не давядзеш», – адказвае ён па тэлефоне Юліі, калі тая працягвае спробы дамагчыся праўды. Жанчына кажа, што магчыма Саша баіцца наступстваў, бо мае малое дзіця і нядаўна ўладкаваўся на новую працу.

Юлія, сястра Аляксандра, збітага міліцыянтамі ў Слоніме. Фота belsat.eu

Другая гераiня нашай праграмы, актрыса Святлана Сакалоўская, не пабаялася распавесці сваю гiсторыю. Спроба пайсцi на навагоднюю ёлку ў Чыжоўку скончылася для дзяўчыны шпiталём хуткай дапамогi, траўмай рукi ды струсам могзу.

«У маёй сяброўкi ўзнiк кафлiкт з амапаўцам на ўваходзе: ён не хацеў нас пускаць, маўляў, мерапрыемства хутка скончыцца, – распавядае Святлана. – Сяброўка запярэчыла – i ён абазваў яе нецэнзурнымi словамi. Дзяўчына пачала набiраць 102, амапавец пацёг яе ў бусiк, я пабегла за iмi. Мне спачатку прышчымiлi руку дзвярыма буса, а потым я адчула ўдар па галаве i згубiла прытомнасць».

Святлана напiсала заяву ў міліцыю на дзеяннi АМАПу i мае намер да апошняга змагацца за свае правы.

Поўнае выданне праграмы «Людскія справы» глядзіце тут:

«Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A», а таксама онлайн на нашай старонцы.

Пішыце нам у Facebook, Vk ды Одноклассники. Будзьце разам з намі ў суполках у Instagram. Самае цікавае чытайце ў канале Telegram.

Каментары