Размова дня Беларус папрацаваў намеснікам мэра ў ЗША: там чыноўнікі цэняцца не за лаяльнасць


Актывіст Яраслаў Бекіш правёў год у Злучаных Штатах Амерыкі ў межах лідарскай праграмы імя славутага сенатара Джона Макейна, які нядаўна памёр.

Галоўная выснова нашага суайчынніка:

у Штатах чыноўнікі як лідары працуюць на карысць народа, а ў Беларусі – на сваю карысць:

“Адзінае, што тут цэніцца, – лаяльнасць: сядзець на сваім крэсле, выконваць інструкцыю, асвойваць бюджэт”.

Чаму ў ЗША лідараў шмат, а ў Беларусі мала – прычым іх лічаць папулістамі ці лузерамі?

Чаму на Захадзе немагчыма, каб пераможца выбараў адправіў супернікаў за краты?

Чаму мэрскі памочнік вярнуўся з ЗША ў Беларусь і чаму яго тут сустрэлі прахалодна?

Падрабязней – у перадачы “Размова дня” Уладзіміра Мацкевіча з Яраславам Бекішам.

 

Глядзі таксама
Каментары