Статкевіч, Саўчанка і санкцыі. Амерыканцы з курдскімі шаўронамі. Ксенія Ёрш: Кіно ў Беларусі няма


Андрэй Саннікаў: Зняцце санкцыяў – гэта адпрацоўка таго, што Расея імкнецца дасягнуць у бліжэйшы час

Прарыў у заходнім кірунку для афіцыйнага Менску прынёс канец траўня. Лукашэнка – у Рыме і Ватыкане, Макей – у Бруселі. Найвышэйшыя чыноўнікі ездзяць у яшчэ нядаўна закрытыя краіны, і лібералізацыя выглядае не горшаю, чымся тая з 2010-га года. Колькі гэтым разам пратрымаецца кіраўнік Беларусі ды ці зможа штосьці выйграць са сваіх невялікіх саступак? Каментуюць Аляксандр Класкоўскі і Андрэй Саннікаў. Матэрыял Усевалада Шлыкава.[/vc_column_text][vc_single_image image=”203225″ img_size=”large”][vc_column_text]

Юрась Губарэвіч: Улады спяшаюцца, бо пасля выбараў у Палату прадстаўнікоў санкцыі могуць пераглядзець

На гэтым тыдні дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў наведала Брусель адначасова з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем. Якія былі мэты гэтых паездак? Як можна ацаніць пацяпленне паміж Менскам і Бруселем? У сталіцы Еўразвязу Алесь Сіліч паразмаўляў з Юрасём Губарэвічам, намеснікам старшыні руху «За Свабоду».[/vc_column_text][vc_single_image image=”203237″ img_size=”large”][vc_column_text]

Амерыканцы з курдскімі нашыўкамі супраць «Ісламскай дзяржавы». Пры чым тут Турцыя?

На Блізкім Усходзе цяпер адначасова трываюць дзве вялікія вайсковыя аперацыі. У Іраку войска пры падтрыманні заходняй кааліцыі пачало наступ на горад аль-Фалюджа, захоплены баевікамі гэтак званай «Ісламскай дзяржавы». А ў Сірыі ісламісты спрабуюць утрымаць горад ар-Рака. Аднак там у атаку пайшлі не асадаўскія вайскоўцы, але кааліцыя курдаў і празаходніх сірыйскіх фармаванняў. Прычым некаторыя з гэтых нібыта курдаў апранутыя як амерыканскія спецназаўцы. Каментуе Вітальд Рэпэтовіч. Матэрыял Яраслава Сцешыка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”203229″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўстрыя – скрайне правыя прайгралі. Падзел застаўсяШмат хто быў у шоку, калі высветлілася, што скрайні нацыяналіст Норбэрт Гофэр атрымаў значнае падтрыманне ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Аўстрыі. І тады пытанне 2-га туру зрабілася пытаннем будучыні краіны: ці вернецца Аўстрыя да нацыяналізму? Дзякуючы беспрэцэдэнтнай мабілізацыі выбарнікаў прэзідэнтам Аўстрыі не стаў ультраправы палітык. Тым не менш, кошт перамогі высокі – краіна падзеленая, як ніколі раней.[/vc_column_text][vc_column_text]

Ксенія Ёрш: У Беларусі кіно няма. Інтэрвю з рэжысёркаю «Кахання ў порна»

У сённяшнім выданні «Прасвету» мы закрыем тэму Канскага фестывалю эксклюзіўным інтэрвʼю са стваральніцай адной з самых скандальных стужак на фестывалі – «Каханне ў порна». Дакументальную стужку пра пачуцці ў сэкс-індустрыі зняла ў ЗША нашая суайчынніца Ксенія Ёрш, якая жыве ў Лос-Анджэлесе. З рэжысёркаю паразмаўляла Ганна Любакова.[/vc_column_text][vc_single_image image=”203233″ img_size=”large”][vc_column_text]

Надзея Саўчанка. Без каментара

Адна з найважнейшых падзеяў тыдня – вызваленне адважнай украінскай лётчыцы ды нязломнай гераіні вайны на Данбасе. Надзея Саўчанка ўжо ўдома ва Украіне, і палымянымі прамовамі яна толькі пацвердзіла свой статус. Варта прыгадаць самыя яскравыя моманты гэтай незвычайнай гісторыі ў матэрыяле без каментара.СП, belsat.eu