Гарачы каментар Статкевіч агучыў план на 25 сакавіка


Да ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка ў Менску арганізатары заклікаюць далучыцца рэгіёны. У павестцы пратэсту – не толькі традыцыйная для гэтай даты незалежніцкая тэматыка, але і патрабаванні адмены дэкрэту аб дармаедстве, спынення рабавання народу і правядзення сумленных і свабодных выбараў.

Пра прыманне на сябе кіравання акцыяй заявіў экс-кандыдат на прэзідэнта, былы палітвязень і цяперашні лідар Беларускага нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч.

У эфіры праграмы «Гарачы каментар» былы палітвязень звярнуўся да праваахоўнікаў, Аляксандра Лукашэнкі ды беларускага народу.

Уладзе палітык прапанаваў дыялог і мірны сцэнар пераменаў, праваахоўнікам параіў падумаць пра тое, што пасля змены ўлады іх здадуць, а народу нагадаў пра еднасць і сілу.

Паглядзіце гэтае відэа і падзяліцеся з сябрамі!

Жыве Беларусь!

Глядзі таксама
Каментары