Мaю прaвa Скарга на чыноўнікаў Маладзечна пойдзе ў ААН


Смерць 13-гадовае школьніцы Вікторыі Папчэні на бульбяным полі 29 верасня 2016 года ўсхвалявала ўсю краіну.

Дзяўчынка загінула пад коламі грузавіка. За гэты час кіроўцу, што быў за стырном МАЗа, асудзілі на 3 гады абмежавання волі, а дзвюх настаўніц маладзечанскае сярэдняе школы № 11 за недагляд – на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы.

Бацькі Вікторыі з гэтым не згодныя і цвердзяць, што пакаралі не тых, хто сапраўды вінаваты ў смерці іхнае дачкі. Яны дамагліся кампенсацыі за маральную шкоду Br 50 тыс. Але намераныя працягнуць справу на міжнародным роўні. Нашыя карэспандэнты выправіліся ў Маладзечна, каб паразмаўляць з бацькамі Вікторыі Папчэні.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Жыхары бабруйскага інтэрнату агаломшаныя новымі жыроўкамі.
  • Апытанне: чаму людзі жывуць у інтэрнатах.
  • У беларускім працоўным заканадаўстве няма панятку «суботнік».
  • Біёлаг тлумачыць, чаму ваўкі ідуць у вёскі ды забіваюць свойскую жывёлу.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Каментары