Першы беларускі серыял жахаў – прэм'ера ўвесну


У фільме Сержа Аўсяніка ажывуць і Лесавік, і Ваўкалак.

Рэжысёр Серж Аўсянік анансуе шматсерыйны фільм, заснаваны на зборніку апавяданняў «Заклятыя скарбы», як серыял жахаў. Галоўныя героі – Лесавік, Кадук, Баннік, Ваўкалак ды іншыя постаці нашых міфаў. Серыял будзе па-беларуску.

Рэжысёр плануе выпусціць некалькі сезонаў, сцэнар для першых чатырох серыяў ужо гатовы. Серж Аўсянік адзначае, што адцінкі звязаныя адно з адным не будуць. Пры гэтым галоўнаю крыніцаю натхнення, як кажа Серж Аўсянік, яму паслужыла экранізацыя «Дзікага палявання караля Стаха» Караткевіча.

Ацаніць экранізацыю «Заклятых скарбаў» можна будзе на сайце skarby.by.