Сіўчык: Пасля адбыцця содняў зразумеў, што слушна абвесціў галадоўку


Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю. Каля засценкаў турмы на Акрэсціна ў Менску лідара Руху салідарнасці “Разам” сустракалі сваякі і паплечнікі.

Палітык быў затрыманы яшчэ 3 траўня, дакладней – літаральна выкрадзены ўмоўна невядомымі ў цывільным у момант, калі вяртаўся ў Менск пасля акцыі пратэсту ў Барысаве. Усе 15 содняў арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве Вячаслаў Сіўчык трымаў за кратамі галадоўку, пратэстуючы супраць умоваў утрымання ў турме. За ўвесь гэты час да палітыка аніразу не дапусцілі адваката. Вячаслаў Сіўчык – у „Гарачым каментары”.

„Падчас гэтых 15-ці содняў я пераканаўся, што абсалютна слушна зрабіў, абвесціўшы галадоўку. Бо я бачыў, што адносяцца да мяне кепска не толькі таму, што я прадстаўнік палітычнай апазіцыі, але і таму, што я беларус”, – заявіў Вячаслаў Сіўчык.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама: