Сінкевіч: урад марыць, каб прадпрымальнікі сталі айцішнікамі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbGZPNXVnNEloNFElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Эканаміст Аляксандр Сінкевіч кажа, што беларускі ўрад быў бы не супраць, каб гандляры перайшлі ў сферу высокіх тэхналогіяў.

«Дзяржава хацела б, каб было, як у Нямеччыне, дзе прадпрымальнікі і малыя структуры (80 % з іх) займаюцца высокімі тэхналогіямі ды ўбудаваныя ў тэхналагічныя ланцужкі буйных карпарацыяў. Гэта было б ідэальна, але для гэтага патрэбная адпаведная адукацыя і досвед працы, вельмі няшмат прадпрымальнікаў гатовыя да гэтага, а ў дзяржавы няма грошай, каб даць такую маштабную перакваліфікацыю для гэтых людзей», – гаворыць ён.

Паводле Сінкевіча, з указам аб сертыфікатах, які стварыў праблемы гандлярам на беларускіх рынках, будзе тое самае, што з дэкрэтам пра дармаедаў: рэальнага прымянення на практыцы не будзе.Чынавенства ўжо абяцае адсутнасць праверак цягам паўгода. Бо ўлады не можа не турбаваць такое магчымае развіццё падзеяў, што выкіданне ста тысяч чалавек на вуліцы справакуе сацыяльны выбух.Сінкевіч кажа, што ІП трапілі «пад нож» у выніку таго, што буйныя гандлёвыя сеткі лабіююць праз дзяржаўныя структуры ўласныя інтарэсы. Таму калі нават мясцовыя ўлады ў рэгіёнах заступяцца за тамтэйшых прадпрымальнікаў, урад будзе на баку буйных гульцоў, з якімі прасцей дамовіцца і якіх прасцей кантраляваць.Прагноз эксперта: ніша дробнага прадпрымальніцтва ў сферы гандлю захаваецца, але застанецца нязначнай. Прымусова або добраахвотна ІП будуць пераводзіцца ў вытворчасць, сферу паслугаў і тэхналогіяў.Падрабязней – у «Размове Калінкінай».