Гарачы каментар Шушкевіч: Я ехаў у Віскулі, каб беларусы не замерзлі зімой 91/92


8 снежня 91-га года ў рэзідэнцыі «Віскулі» былі падпісаныя Белавежскія пагадненні. СССР спыніў сваё існаванне, а замест яго паўстала Садружнасць незалежных дзяржаваў. Той дзень і ягоную ролю ў гісторыю ў эфіры «Белсату» прыгадвае Станіслаў Шушкевіч, адзін з суаўтараў тае дамовы.

Міжнародная супольнасць лічыць, што найважнейшым дасягненнем Белавежскіх пагадненняў было тое, што на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу не распачалася грамадзянская вайна – упершыню ў гісторыі імперыя распалася без крыві, кажа першы кіраўнік незалежнае Беларусі.

Я ехаў у Віскулі не каб канстатаваць распад СССР, а для таго, каб беларусы не замерзлі зімой 91/92-га года. У нас не было паліва, каб Беларусь жыла ў цяпле. Гэтае пытанне мы ехалі вырашаць з вялікай дэлегацыяй міністраў і розных высокапастаўленых асобаў. І гэтае пытанне там было фактычна вырашанае. Але самае важнае, што ў Віскулях мы вырашылі кім мы з’яўляемся і што мы прадстаўляем. Мы заявілі, што Беларусь – незалежная дзяржава, астатнія пацвердзілі гэта праз некалькі дзён у Алматы. А 25 снежня Гарбачоў зразумеў, што ў яго няма іншага выйсця, як аб’явіць, што ён не з’яўляецца прэзідэнтам няіснай дзяржавы, – кажа Станіслаў Шушкевіч.

«Ніякага гвалту, ніякай крыві, ніякіх жудасных намаганняў не было. Гэты распад канстатуецца ў свеце як вялікае палітычнае дасягненне тых, хто сабраўся ў Віскулях», – дадае палітык.

Поўную размову Вольгі Жарнасек з Уладзімірам Шушкевічам пра праўду і міфы Віскулёў глядзіце з «Гарачым каментары»

Каментары