Штучную матку стварылі ў ЗША


Амерыканскім даследчыкам удалося стварыць і паспяхова пратэставаць штучную матку.

Вонкава выглядае як пластыкавы кантэйнер, яна цалкам імітуе ўнутраныя органы маці і забяспечвае асноўныя патрэбы плода (падчас эксперыменту гэта было ягня), які там знаходзілася.

Пупавіна дзіцяці падлучаецца да газаабменнай сістэмы, якая замяняе плацэнту маці і забяспечвае плод кіслародам. У адрозненне ад інкубатараў штучная матка абараняе нованароджанага ад інфекцыяў.

Падчас эксперыментаў неданошаныя ягняты прабылі там 4 тыдні. Падчас іх даследавання навукоўцы высветлілі, што ў іх добра сфармаваліся лёгкія і мозг, і, у цэлым, яны здаровыя.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • «Airbuddy» замест аквалангу: апускацца пад ваду на невялікія глыбіні і знаходзіцца там працяглы час вывучаючы рыбак і дно.
  • «Marvel vs.Capcom: Infinite». Гульня паступіць у продаж 19 траўня.