Амерыканскім даследчыкам удалося стварыць і паспяхова пратэставаць штучную матку.
Вонкава выглядае як пластыкавы кантэйнер, яна цалкам імітуе ўнутраныя органы маці і забяспечвае асноўныя патрэбы плода (падчас эксперыменту гэта было ягня), які там знаходзілася.
Пупавіна дзіцяці падлучаецца да газаабменнай сістэмы, якая замяняе плацэнту маці і забяспечвае плод кіслародам. У адрозненне ад інкубатараў штучная матка абараняе нованароджанага ад інфекцыяў.
Падчас эксперыментаў неданошаныя ягняты прабылі там 4 тыдні. Падчас іх даследавання навукоўцы высветлілі, што ў іх добра сфармаваліся лёгкія і мозг, і, у цэлым, яны здаровыя.
Кірыл Смяглікаў