Размова дня Што зрабіць, каб Лукашэнка адказаў?


Кіраўнік Zvarot.by Уладзімір Махнач кажа, што калектыўныя звароты да ўладаў і петыцыі ў Беларусі перамагаюць, калі яны тычацца лакальных праблемаў і не палітызаваныя.

Людзі баяцца, калі, напрыклад, петыцыя супраць нейкага прэзідэнцкага ўказа або супраць міліцэйскага бязмежжа. «Тады мала водгукаў, бо ёсць страх, што гэта адаб’ецца на табе», – кажа Уладзімір Махнач.

Але ёсць выключэнні – тая самая петыцыя супраць дэкрэту «аб дармаедах». Яна наагул стала самым масавым калектыўным зваротам, аформленым паводле заканадаўства.

Увогуле ж, адзначае Махнач, беларусы пачалі верыць, што праблемы можна вырашаць, калі з чыноўнікамі камунікаваць такім чынам. Цяпер адкрытыя да падпісання некалькі дзясяткаў петыцыяў. Свежая – з ідэяй зрабіць Дзяды святочным выхадным днём.

Якія шанцы, што якраз на Дзяды заменяць «чырвонакаляндарнае» 7 лістапада? Як зрабіць, каб на калектыўныя звароты быў абавязаны адказваць Аляксандр Лукашэнка? Ці шмат абсурдных петыцыяў? Падрабязней – у поўным выданні праграмы «Размова дня» са Святланай Калінкінай.

Каментары