Таму мужчыны забілі сваіх жонак і дзяцей, а потым праз лёсаванне забілі адзін аднаго. Гэтыя людзі лічацца героямі, бо не скарыліся ворагу і засталіся вольныя.
Іхны подзвіг паўтарылі праз амаль 2 тыс. гадоў габрэі Мазыра, калі падчас Другой сусветнай вайны ў горад прыйшлі нацысты і бязлітасна знішчалі габрэйскае насельніцтва. 31-га жніўня 1941 года некалькі дзясяткаў габрэяў сабраліся ў адной хаце і здзейснілі самазабойства праз самаспаленне. Ці памятаюць жыхары Мазыра сваіх герояў?