Асабісты капітал Што рабіць, калі фірма не выплачвае дэкрэтныя


Праблемы з выплатамі ў Яўгеніі пачаліся на трэці месяц адпачынку для догляду дзіцяці. Спачатку невялікая прыватная фiрма затрымала грошы на тыдзень, потым – на два, тры…

На момант здымання праграмы чарговыя дэкрэтныя спадарыні не аддаюць ужо сем тыдняў. Па тэлефоне бухгалтарка адказвае, што грошай у фірмы няма.

Калі вусныя размовы не даюць плёну – можна звяртацца па дапамогу ў ФСАН, медыятараў ці ў суд. Пра магчымасці атрымаць грошы, важныя для маці і дзяцей, распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».

Каментары