Шошын: Беларускае грамадства не гатовае для рэвалюцыi


Пакуль з ізалятараў выходзяць людзі, арыштаваныя за акцыі пратэстаў у адміністратыўных справаў, усцяж няясным застаецца лёс фігурантаў гэтак званых “масавых беспарадкаў”, якіх не было. Камітэт дзяржаўнай бяспекі да апошняга цягне з высоўваннем афіцыйных абвінавачанняў.

Першыя затрыманыя з’явіліся 21-га сакавіка, то бок паводле заканадаўства, заўтра іх мусяць або адпусціць, або прад’явіць абвінавачанне. За гэты час з дапамогай дзяржаўнага тэлебачання ўлады актыўна стваралі вобраз небяспечнай баявой групы. Шмат хто звязвае гэтую справу з масавымі пратэстамі і спробаю застрашыць беларусаў перад святкаваннем Дня волі. Рэакцыяў Захаду на затрыманні былых сябраў «Легіёну», чальцоў «Маладога фронту» і іншых мужчынаў пакуль не паступала.

У студыі «Белсату» Руслан Шошын, аглядальнік уплывовага польскага выдання  Rzeczpospolita.

Калі я даведаўся пра тую 20-ку, каго затрымалі, я адразу гэта так не успрыняў эмацыйна. Таму што ў нас ужо былі палітвязні, сітуацыя вельмі стандартная. Але калі я заўважыў там прозвішча Івана Кавальчука, то для мяне гэта ўжо стала справа асабістая.  

Журналіст лічыць, што КДБ стварае новых ахвяраў.

Калі сёння яшчэ не паступіла рэакцыя захаду, то заўтра гэтая рэакцыя будзе. Таму што ўсе чакаюць на пятніцу. У пятніцу ужо 10-дзённы тэрмін мінае, і павінны іх або выпусціць, або  прадставіць абвінавачванне. 

Спадар Шошын кажа, што калі камусьці з затрыманых па «справе баявікоў» прадставяць абінавачванні, то пойдзе размова пра санкцыі.

Пра аднаўленне, прынамсі, тых санкцыяў, што былі пасля 10 году. 

На пытанне, ці можна параўнаць пратэстны рух-2017 з Плошчай-2010 Руслан Шошын кажа:

Да рэвалюцыі ніхто не заклікае. Калі некаторыя палітыкі нават кажуць, што трэба мяняць сістэму, то беларускае грамадства сёння яшчэ не гатовае да  рэвалюцыі. Мы не бачым ніякай тэндэнцыі, ніякіх сігналаў, якія б казалі аб тым, што ёсць, чаму непакоіцца.