Вядоўца перадачы «Размова» Усевалад Сцебурака падводзіць вынікі тыдня і абмяркоўвае яго рэзанансныя сур’езныя і забаўныя падзеі з аналітыкам праекту Belarus Security Blog Зміцерам Міцкевічам.
– Сапраўдны каваль свайго шчасця!
– «Хартыя, напрыклад, магла б напісаць: «Шок! Расейскія ваўкі ядуць беларусаў».
– Ага. Націсні, каб пабачыць!
– Я ж усе такі беларус, дзяржаўнік. Я не магу чакаць на НАТАўскія танкі!
– А калі мы падсядзем на іх і пад’едзем да Смаленска? Прэзідэнт абяцаў некалькі год таму палегчы як адзін пад Смаленскам. Але не сказаў з якога боку…
Таксама пра верагоднасць візіту амерыканскага шоўмен-прэзідэнта Трампа ў Беларусь, чаму ў рот не лезе тварог ад «Савушкіна прадукту» і пра шмат што яшчэ – у «Размове Сцебуракі».