«Шматвектарнасць у адной галаве»: якія заявы Лукашэнкі здзівілі палітычнага аглядальніка


Чаму ў дачыненнях паміж НАТО і Беларусі так важная інфармаванасць і паразуменне бакоў? Пра цяперашні статус гэтых адносінаў на адмысловай канферэнцыі ў Варшаве разважалі беларускія і міжнародныя адмыслоўцы ў геапалітыцы.

Сустрэча адбываецца ў час, калі стасункі паміж галоўным ваенным хаўруснікам Беларусі, Масквой, і НАТО фактычна замарожаныя. Адначасова дачыненні паміж альянсам і Менскам нібыта цяплеюць, хаця ўсцяж беларусы атрымліваюць толькі мінімум інфармацыі аб гэтай супрацы. Эксперты пагаджаюцца, што гэтыя стасункі існуюць выключна ў кантэксце цесных дачыненняў паміж Беларуссю і Расеяй, а значыць уплыў Крамля на магчымае развіццё кантакту нельга недаацэньваць. У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

«На Савеце бяспекі мы пачулі знаёмыя словы, напрыклад, «фарпост на Захадзе Саюзнай дзяржавы». Увогуле такі сэнс быў антызаходні. Што дзіўна, не прайшло і дня, як мы чуем некалькі іншыя словы – прыклад міністра абароны Беларусі генерала Раўкова, які казаў, што ў Беларусі няма праціўнікаў у свеце. Узнікае пытанне: а для каго гэты фарпост, пра які казаў Лукашэнка? Можа, гэта і ёсць праява гэтак званай «шматвектарнасці» – «шматвектарнасці ў адной галаве»?» – адзначыў Раман Якаўлеўскі.

Фотаздымак на застаўцы да відэа БелТА